Беларуская мова


 

Занятак 10

Занятак 9

Занятак 8

Занятак 7

Занятак 3

Занятак 2

АГАРОДНІНА



САДАВІНА

Занятак 1

ТЭМА "Наша мова"

Родная мова

У горадзе,
Між ніў жытнёвых, 
У важным доме, 
Сціплай хаце
Не забываце
Роднай мовы -
Для нас навек яна,
Як маці.

Каб свет
Чароўнай прыгажосцю
Вас ні на момант 
Не пакінуў
Шануйце мову
Не як госцю,
А як матулю,
Гаспадыню. (Міхась Пазнякоў) 


Міколкавы пытанні
- Француз па-французку,
Па-польску паляк
Гавораць з маленства,
А я, мама, як?

Замежную мову
Старанна вучу,
А на беларускай - 
Не ўмею, маўчу.

Чаму, адкажы мне,
Ты, тата і дзед
Не размаўлялі
На роднай нідзе?

Я рускую мову
Люблю і вучу,
І нашу таксама
Я ведаць хачу.

Буквар беларускі
Прашу мне купіць,
І родную мову
Пачну я вучыць. (Міхась Пазнякоў)





Комментариев нет:

Отправить комментарий