среда, 24 февраля 2021 г.

Прывітанне ад Бусліка

    Гэты тыдзень надзвычай аказаўся вельмі насычаным. У панядзелак мы святкалі Дзень роднай мовы. Для ўсіх вучняў першых класаў была арганізавана гульня-квэст "Прывітанне ад Бусліка". Падчас гульні дзецям трэба было прайсці 8 выпрабаванняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі ў ролі шыфравальшчыкаў, рэдактараў, казачнікаў, наборшчыкаў, перакладчыкаў. Для вучняў, якія не трапілі ў каманду, ладзіўся флэшмоб, былі праведзены беларускія народныя гульні. Каманда нашага класа "Пралескі" сярод чатырох каманда апынулася на другім месцы.

      Выражаю падзяку дзяўчынкам з 5 "Г" за цудоўны флэшмоб і гульні. Пра Тыдзень роднай мовы ў пачатковых класах, можна прачытаць па спасылцы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий