воскресенье, 8 мая 2022 г.

Рыхтуемся да ўрока пазакласнага чытання

 УВАГА!!! 11 мая  адбудзецца пазакласнае чытанне, прысвечанае творам пра паважлівыя адносіны ў сям'і. 

 Эдзі Агняцвет. «Маме».

Расціслаў Бензярук. «Малінавы чай».

Вера Вярба. «Матуліны рукі».

Ніна Галіноўская. «Бабуліна песня», «Камп’ютаршчык», «Песня для мамы».

Яніна Жабко. «Самы любы мой дзянёк».

Васіль Жуковіч. «Свая дапамога».

Клаўдзія Каліна. «Кампот».

Уладзімір Ліпскі. «Цацкі».

Іван Муравейка. «Адно яечка на дваіх».

Таццяна Мушынская. «Цяжка быць дарослым».

Міхась Пазнякоў. «Садзім алею».

Алесь Пісьмянкоў. «Бабчыны дранікі».

Паўлюк Прануза. «Маміны рукі», «Сам».

Яўген Радкевіч. «Хто самы моцны?».

Міхась Рудзішкін. «Свята Перамогі».

Даір Слаўковіч. «Разумны аловак».

Пятро Сушко. «Зязюля».

Васіль Ткачоў. «Незвычайны дыктант».

Васіль Хомчанка. «Апельсін», «Мама», «Гузік».

    Да ўрока неабходна прачытаць як мага больш твораў з хрэстаматыі альбо з прапанаванага спісу. Зрабіць дыяфільм да аднаго з твораў. Што ж такое дыяфільм? Гэта аповяд у малюнках, дзе ў кожным кадры мастак павінен размясціць фрагмент сюжэту, кожны фрагмент звязаны адзін з адным і ўяўляе сабой паслядоўную ілюстрацыю з цітрамі. Дыяфільм уяўляе сабой кніжку-раскладаначку.

Комментариев нет:

Отправить комментарий