понедельник, 16 мая 2022 г.

Прымаем удзел

    УВАГА!!! Прапаную прыняць удзел у конкурсе “Усім будзе чутна: ад краю да краю”, прысвечанага Году гістарычнай памяці і творчасці беларускага пісьменніка Францішка Багушэвіча. Патрабаванні да афармлення конкурсных работ намінацыі “Літаратурная творчасць”: тэкст павінен быць аформлены на старонках у фармаце А4, у рэдактары WORD, шрыфт Times New Roman, кегль 14, інтэрвал адзінарны; тытульны ліст з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назву твора і жанр. Прымаюцца літаратурныя творы: вершы, апавяданні, эсэ, прысвечаныя жыццю і творчасці Францішка Багушэвіч (аб’ём не мае значэння). Патрабаванні да афармлення конкурсных работ намінацыі “Выяўленчае мастацтва”: ілюстрацыі да твораў пісьменніка; малюнкі, прысвечаныя мясцінам, звязаным з жыццём і творчасцю Францішка Багушэвіча; выкананне работ ў розных тэхніках жывапісу і графікі, любымі матэрыяламі: гуаш, акварэль, алей, пастэль, крэйды, аловак і інш; памер творчых работ не больш, чым 50х70 см. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца адпаведнасць тэме Конкурса, мастацкі або тэхнічны ўзровень выканання творчай працы, арыгінальнасць, культура афармлення. Конкурс праводзіцца ў адзін тур з 1 мая па 10 чэрвеня 2022 года. Вынікі конкурсу будуць падведзены 13 чэрвеня 2022 года. Выстава творчых работ удзельнікаў конкурсу пройдзе: у філіяле “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” у час правядзення літаратурна-музычнага свята 18 чэрвеня 2022 г.; у ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” на працягу ліпеня-жніўня 2022 г.; ва ўстановах адукацыі пераможцаў конкурсу на працягу навучальнага 2022-2023 года.

Комментариев нет:

Отправить комментарий