вторник, 28 июня 2022 г.

Прымаем удзел

     Звярніце ўвагу! Паважаныя дарослыя і дарагія дзеці, прапаную вам прыняць удзел у рэспубліканскай выставе-конкурсе дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”. Выстава-конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, прыцягненне больш пільнай увагі дзяцей і творчай моладзі праз сродкі візуальнага мастацтва да творчасці беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў. Выстава-конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: “Ілюстрацыя”, “Кніжная вокладка”, “Буктрэйлер”, “Анімацыя”, “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”. У творчых работах аўтарам прапануецца раскрыць тэмы, якія сустракаюцца ў творах Я. Купалы і Я. Коласа: родны край, прырода, каханне, абрады, казкі, вобразы герояў твораў і інш. Жывапісныя і графічныя работы могуць быць выкананы ў розных тэхніках і любымі матэрыяламі: акварэль, гуаш, алей, туш, каляровыя алоўкі, пастэль і др. Памер работ: аркуш не болей чым 50х70 см. Работы на выставу прымаюцца неаформленымі. Дэкаратыўна-прыкладныя работы могуць быць выкананы ў розных відах і тэхніках прыкладнога мастацтва (ткацтва, вышыўка, скульптура, кераміка, выцінанка, роспіс, саломапляценне, разьба па дрэве, тэкстыльная лялька і інш.).

   Калі ласка, паведаміце мне, калі вырашылі прыняць удзел, каб я змагла своечасова зрабіць заяўку і этыкетку.

Комментариев нет:

Отправить комментарий