суббота, 2 декабря 2023 г.

Рыхтуемся да пазакласнага чытання

    УВАГА!!! У панядзелак (4 снежня) адбудзецца пазакласнае чытанне, прысвечанае творам пра Радзіму. Да ўрока неабходна прачытаць як мага больш твораў, запоўніць дзённік чытача, верш вывучыць на памяць альбо падрыхтаваць пераказ, намаляваць малюнак да прыказкі пра Радзіму.
Творы на тэму адносін да Радзімы:
Эдзі Агняцвет. «Кліча вецер свежы».
Анатоль Астрэйка. «Родная краіна».
Артур Вольскі. «Славы даўняй адгалосак», «Мой скарб».
Алесь Гурло. «Мой край».
Васіль Жуковіч. «Цудоўная краіна», «Беларус», «Няма даражэй-шай зямлі», «Беларуская старонка» «Францішак Скарына».
Анатоль Зэкаў. «Па-беларуску і па-руску».
Уладзімір Карызна. «Песня аб родным».
Яўген Крупенька. «Два словы»
Уладзімір Ліпскі. «Замак без замка», «Салігорскія агні».
Уладзімір Мазго. «Мірскі замак».
Мікола Маляўка. «Полацк».
Георгій Марчук. «Як Несцерка французаў перахітрыў».
Міхась Пазнякоў. «Адказ сыну», «Радзіма», «У бары», «Заўжды вярнуся».
Алесь Пісьмянкоў. «Мы — беларусы».
Кастусь Цвірка. «Там яна».
Вольга Шпакевіч. «Мая зямля».
Уладзімір Ягоўдзік. «Нясвіжскі палац», «Статут Вялікага Княства», «Сынковіцкая царква».

Комментариев нет:

Отправить комментарий