пятница, 18 февраля 2022 г.

Новая экскурсія

    УВАГА!!! Прапаную цікавую экскурсію - гульню "Масленіца з Усяславам Чарадзеем". Па прыездзе дзяцей сустракаюць дружыннікі Усяслава Чарадзея. Яны вітаюць дзяцей і прапануюць ім прайсці рыцарскія выпрабаванні, а таксама даведацца пра свята Масленіцы. Дзеці дзеляцца на дзве групы, адна ідзе ў музей, другая на рыцарскія выпрабаванні ў павільён. Дзяцей чакае майстар-клас па вырабе птушкі, навучаць некаторым элементам фехтавання, чакаюць гульні, віктарына, грамата, блін і гарбата. Усе актыўнасці (акрамя спальвання пудзіла Масленіцы) праходзяць у цёплым крытым павільёне.
  Усе жадаючыя наведаць экскурсію "Стары Менск", якая адбудзецца 2 сакавіка (серада) у 12 гадзін, запісваюцца ТУТ. Калі будуць жадаючы, нас чакае МакДоналдс.
Кошт 50 рублёў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий