пятница, 18 февраля 2022 г.

Рыхтуемся да Дня роднай мовы

    Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Прапаную вам (дзецям і дарослым) да 21 лютага запоўніць слайды прэзентацыі "Асалода беларускага слова". На слайдзе павінна быць выява, подпіс адметнага слова, якое ёсць толькі ў беларускай мове. ПРЭЗЕНТАЦЫЯ.

Комментариев нет:

Отправить комментарий